Думки мае
Сёння думкі мяне непакояць,
Лёгкім ветрам калышуць душу.
То ў званы гучна з ранку зазвоняць,
То марудна ляцяць ў цішыню.

Думкі нібы спалохі маланкі,
Палыскуюць яскрава ў начы.
Травы шэпчуць, пяюць калыханкі,
Прапануюць любоў зберагчы.

Морам цеплыя словы пальюцца,
Павандруюць па роднай зямлі.
Дзесьці гучна рэхам адгукнуцца,
У гавані кахання караблі.

Праплывуць ў вачах начы вандроўкі,
Успамінам лягуць на лісце.
Як мастак кідаю замалёўкі,
І няма спакою мне нідзе.

  • Комментариев (0)

Если вам понравилось читать это стихотворение (историю) - оставьте, пожалуйста, комментарий (комментарии с грамматическими ошибками не публикуются). Автору, который написал его, будет очень приятно.

  • love
  • request
  • am
  • sad
  • wink
  • winked
  • smile
  • tongue
  • belay
  • feel
  • fellow
  • laughing
  • lol
  • bully
  • no
  • recourse
Страница писателя
Наши сервисы
Активные писатели
Лучшие стихи за месяц